У рамках работы перасоўнай выставы «Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць» 4 красавіка 2019 г. у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны адбыўся семінар для настаўнікаў школ, гімназій і ліцэяў Гомеля і Гомельскай вобласці. На мерапрыемстве, якое было арганізавана дзякуючы супрацоўніцтву нашага ўніверсітэта з Гомельскім абласным інстытутам развіцця адукацыі і Гістарычнай майстэрняй імя Л. Левіна, сабралася больш за 20 педагогаў. Супрацоўнік гістарычнай майстэрні к.г.н. А. Далгоўскі правёў экскурсію па выставе, звяртаючы асаблівую ўвагу на пытанні, звязаныя з методыкай падачы інфармацыі пра гісторыю лагера смерці Трасцянец слухачам. Затым адбылося абмеркаванне пытанняў, якія звязаны з праблемамі захавання памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і перадачы ведаў аб гэтым трагічным перыядзе нашай гісторыі будучым пакаленням. Кіраўнік гістарычнай майстэрні к.г.н. І. Кашталян разам са сваім калегам А. Далгоўскім, якія ўжо не першы год працуюць у сферы пытанняў захавання культуры памяці, падзяліліся сваім вопытам у гэтай галіне, прадставіўшы свае напрацоўкі гомельскім педагогам. У арганізацыі і рабоце семінара прынялі актыўны ўдзел супрацоўнікі нашага ўніверсітэта д.г.н., прафесар Р.Р. Лазько, загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі к.г.н., дацэнт С.А. Чаропка, вядучы спецыяліст Л.У. Дуброўская.
ЮБИЛЕЙНЫЕ МЕРОПРИЯТИЯ ФАКУЛЬТЕТА ИСТОРИИ И МЕЖКУЛЬТУРНЫХ КОММУНИКАЦИЙ: СТАРТ ДАН
В понедельник стартовали юбилейные мероприятия факультета истории и межкультурных коммуникаций, приуроченные 80-летию со дня основания, в которых приняли участие студенты и преподаватели факультета. Одним из