Menu Close

ЛЕКЦЫІ ПОЛЬСКАГА ПРАФЕСАРА Я. МІРАНОВІЧА

ЛЕКЦЫІ ПОЛЬСКАГА ПРАФЕСАРА Я. МІРАНОВІЧА

ЛЕКЦЫІ ПОЛЬСКАГА ПРАФЕСАРА Я. МІРАНОВІЧА

24 верасня 2019 года гicтарычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны наведаў вядомы польскi гicторык, загадчык кафедры міжнароднай палітыкі Беластоцкага ўнiверсiтэта доктар гiстарычных навук, прафесар Яўген Мiрановiч. Ён прачытаў дзве лекцыi, якія былі прысвечаны актуальнай для айчыннай гісторыі тэме — праблеме беларускага бежанства падчас Першай сусветнай вайны і пытанням развіцця беларуска-польскiх адносін у навейшы час.
Прафесар Я. Мірановіч на працягу 30 гадоу займаецца вывучэннем гiсторыi Беларусi, ён з’яўляецца аўтарам шэрагу дапаможнікаў па айчыннай гiсторыi, якiмі карыстаюцца таксама беларускiя студэнты-гicторыкi, таму няма нічога дзіўнага, што лекцыі польскага вучонага выклікалі цікавасць з боку студэнтаў і выкладчыкаў гістарычнага факультэта. Апрача заяўленай праблематыкі на сустрэчы са студэнтамі прафесар Я. Мірановіч расказаў пра польскую сiстэму адукацыi, адказаў на пытаннi прысутных.
Пасля лекцый адбыўся навуковы семінар, на якім выкладчыкі гістарычнага факультэта абмеркавалі актуальныя пытанні сумеснай беларуска-польскай гісторыі. Гэтая сустрэча адбылася дзякуючы даўнім сувязям, якія існуюць паміж кафедрай ўсеагульнай гісторыі нашага ўніверсітэта і кафедрай міжнароднай палітыкі Беластоцкага ўніверсітэту. Так, у снежні 2018 г. у рамках беларуска-польскага круглага стала, на якім разглядаліся важныя праблемы гісторыі сумеснай гістарычнай спадчыны ўніверсітэт у Беларстоку наведаў доктар гістарычных навук М.М. Мязга. У ходзе цяперашняга візіта прафесара Я. Мірановіча абмяркоўваліся пытанні далейшага супрацоўніцтва гісторыкаў абодвух ўніверсітэтаў.
Верамееў С.Ф.
намеснік дэкана гістарычнага факультэта па навуковай рабоце

Поделитесь новостью в социальной сети:

Share on facebook
Share on twitter
Share on linkedin
Share on google
Share on vk
Share on odnoklassniki
Share on telegram
Share on whatsapp

Читайте также:

ЮБИЛЕЙНЫЕ МЕРОПРИЯТИЯ ФАКУЛЬТЕТА ИСТОРИИ И МЕЖКУЛЬТУРНЫХ КОММУНИКАЦИЙ: СТАРТ ДАН

В понедельник стартовали юбилейные мероприятия факультета истории и межкультурных коммуникаций, приуроченные 80-летию со дня основания, в которых приняли участие студенты и преподаватели факультета. Одним из

Депутаты Гомельского горсовета трудились на республиканском субботнике в детском оздоровительном лагере «Луч»

Депутаты Горсовета г. Гомель с участием Татьяны Викторовны Починок приняли участие в городском субботнике на территории детского оздоровительного лагеря «Луч». Был наведен порядок на территории,

ВЕСЕННИЙ ВЕЛОПРОБЕГ

Более 5000 человек присоединились к ежегодному Весеннему велопробегу. Общая протяженность маршрута составила 12 километров. В мероприятии приняли участие студенты и сотрудники ГГУ имени Франциска Скорины.

На факультете истории и межкультурных коммуникаций ГГУ им. Ф. Скорины 8 апреля состоялся День открытых дверей

Главная цель мероприятия – познакомить школьников и их родителей с факультетом и специальностями, рассказать об обучении и поступлении, о преимуществах обучения на факультете. С приветственным

Choose Language »