18 снежня 2019 г. у Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце спажывецкай кааперацыі прайшла студэнцкая алімпіяда “Філасофія і культура Беларусі. У ёй прынялі ўдзел студэнты групы Г-31 гістарычнага факультэта нашага ўніверсітэта.
У арганізацыі правядзення алімпіяды прыняў удзел дацэнт кафедры філасофіі В.А. Адзіночанка.
Студэнты групы Г-31 былі безумоўнымі лідарамі ў ведах па культуры Беларусі. Значную ролю тут адыграла іх прафесійная падрыхтоўка як гісторыкаў.
Што тычыцца ведаў па філасофіі, то ў гэтым накірунку, як лічыць В.А. Адзіночанка, яшчэ трэба працаваць.
У выніку студэнты групы Г-31 занялі першае і другое месца.
(На фота: арганізатары алімпіяды, студэнты групы Г-31 і В.А. Адзіночанка)