Menu Close

ФАЛЬКЛОРНАЕ СВЯТА «БЕЛАРУСКІЯ ВЯЧОРКІ»

ФАЛЬКЛОРНАЕ СВЯТА «БЕЛАРУСКІЯ ВЯЧОРКІ»

ФАЛЬКЛОРНАЕ СВЯТА «БЕЛАРУСКІЯ ВЯЧОРКІ»

21 красавіка 2021 г. студэнты філалагічнага і гістарычнага факультэтаў ГДУ імя Ф. Скарыны на базе славянскай бібліятэцы зладзілі вясковае свята «вячоркі».

«Вячоркі» — гэта даўні звычай вясковых дзяўчат і хлопцаў збірацца восеньскімі і зімовымі вечарамі за працай у адным доме. Яны звычайна пралі, вышывалі, расказвалі цікавыя гісторыі, жарты, гулялі у гульні, дзяліліся прымаўкамі і спявалі песні. Вячоркі пачыналіся пасля заканчэння летне-асенніх палявых работ, кульмінацыя іх прыходзілася на перыяд калядаў.

Студэнты філолагі 1 курса і студэнты 3-4 курсаў гістфака вельмі добра ўжыліся ў свае ролі і арганічна ўзнавілі атмасферу вясковай хаты пад час святочнага застолля. У гэты дзень у чытальнай зале славянскай бібліятэкі прагучала шмат народных беларускіх песен, такіх як, «Пусці, маці, пагуляці, я не запазнюся, скажу хлопцам: “Добры вечар!” і дамоў вярнуся», «Раман, Раман, Раманіку, пусці мяне да даміку», «Стукалка грукалка» і шмат іншых.  Акрамя таго, госці мерапрыемства ўбачылі масавы танец, які называецца «Лявоніха», а так сама вельмі прыгожы танец – «Беларуская кадрыля».

Увесь рэквізіт — касцюмы, посуд, частункі ў застоллі былі характэрнымі для беларускай вёскі XIX — XX стагоддзяў. Усё гэта ўплывала на агульнае адчуванне свята.

Ганаровая госця свята, былы выкладчык кафедры беларускай літаратуры філалагічнага факультэта ГДУ імя. Ф. Скарыны, пляменніца беларускага пісьменніка Івана Мележа Вера Савельеўна Генаш. Вера Савельеўна з вялікім натхненнем сачыла за тым, што адбываецца на невялічкай сцэне і задала студэнтам цікавую загадку, якую ніхто разгадаць так і не здолеў. Падтрымаць студэнтаў гісторыкаў так сама прыўшоў Павел Леанідавіч Ждановіч, асістэнт кафедры гісторыі славян і спецыяльных гістарычных дысцыплін гістарычнага факультэта ГДУ. Напрыканцы доктар філалагічных навук прафесар Валянціна Новак падзякавала ўсім  арганізатарам і удзельнікам за такое яркае і вясёлае прадстаўленне. Студэнтам і гледачам пажадала далучацца да роднага слова і да беларускага пазаабрадавага фальклору.

Сільчанка Станіслаў,

Клешчанка Мікіта

студэнты групы Г-31

гістарычнага факультэта

http://slavic-hist.gsu.by/node/100

Поделитесь новостью в социальной сети:

Share on facebook
Share on twitter
Share on linkedin
Share on google
Share on vk
Share on odnoklassniki
Share on telegram
Share on whatsapp

Читайте также:

Диалоговая площадка, посвящённая освобождению г. Гомеля состоялась в Государственном архиве Гомельской области

24 ноября 2025 г. в стенах  Государственного архива Гомельской области состоялась диалоговая площадка, посвящённая 82-ой годовщине освобождения Гомеля — первого областного центра БССР от немецко-фашистских

Выставка «Мы помним! Мы гордимся!»в картинной галерее имени Е.Е. Моисеенко

Мероприятие проводится в рамках 80-летия победы советского народа в Великой Отечественной войне. В выставке представлены предметы амуниции бойцов Красной армии и диорамы, подготовленные студентами факультета

Международная военно-историческая конференция, приуроченной 80-летию окончания Великой Отечественной и Второй мировой войн

30 октября 2025 года в Белорусском государственном университете транспорта прошло открытие и пленарное заседание Международной военно-исторической конференции, приуроченной 80-летию окончания Великой Отечественной и Второй мировой

Республиканский субботник

23 октября студенты 2 курса специальности «Лингвистическое обеспечение» и 3 курса специальности «Всеобщая история» факультета истории и МКК, под руководством заместителя декана по ИВР Татьяна

Встреча студентов группы ЛО-53 с представителем юридического отдела университета Моргун Екатериной Олеговной

21 октября в читальном зале состоялась встреча студентов группы ЛО-53 специальности «Лингвистическое обеспечение межкультурных коммуникаций» с представителем юридического отдела университета Моргун Екатериной Олеговной. 📍Основными темами

Choose Language »