16 лістапада на факультэце гісторыі і міжкультурных камунікацый прайшла міжнародная алімпіяда «Сусветныя войны ў гісторыі чалавецтва». Прынялі ўдзел у ёй і прадстаўнікі «Ваколіцы». У складзе каманды факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый, якая спаборнічала з іншымі гістарычнымі факультэтамі, знахозіўся студэнт групы Г-31 Максім Манжос. У тым ліку і дзякуючы яго намаганням каманда стала пераможцай.
Навуковы кіраўнік СНДЛ В. В. Цацарын, у сваю чаргу, рыхтаваў да алімпіяды каманду факультэта замежных моў нашага ўніверсітэта, якая спаборнічала з іншымі «негістарычнымі» факультэтамі з розных краін свету. І таксама перамагла.






