20 снежня 2023 на кафедры філасофіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін прайшоў круглы стол на тэму “Канцэпцыя змены тыпаў культуры Х. Артэгі-і-Гасета”. Мерапрыемства было прымеркавана да 140-годдзя нараджэння іспанскага філосафа, якое адзначалася ў бягучым годзе, і адбылося ў межах дзейнасці Беларускага філасофскага таварыства.
Да ўдзельнікаў круглага стала з прывітальным словам звярнуўся дэкан факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый С.А. Чаропка, які выказаў надзею, што мерапрыемствы, накіраваныя на абмеркаванне філасофскай праблематыкі, будуць праводзіцца на факультэце і ў далейшым. Удзельнікаў і прысутных таксама павітаў загадчык кафедры філасофіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін С.Ф. Верамееў.
З дакладам выступіў дацэнт В.А. Адзіночанка. У сваім дакладзе ён падзяліўся ўласнымі ўспамінамі аб тым, як у свой час вывучаў ідэі Х. Артэгі-і-Гасета і пісаў дысертацыю на гэтую тэму, а таксама распавёў аб канцэпцыі змены тыпаў культуры іспанскага філосафа.
У абмеркаванні прынялі актыўны удзел выкладчыкі і ветэраны факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый, студэнты групы Г.-41 Я. Ларыёнаў і І. Папоў, а таксама загадчык кафедры паліталогіі і сацыялогіі М.Я. Цішкевіч універсітэта і дацэнт Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта Т.А. Юрыс.
У цэлым удзельнікі ацанілі круглы стол як даволі карысны і цікавы.

Диалоговая площадка, посвящённая освобождению г. Гомеля состоялась в Государственном архиве Гомельской области
24 ноября 2025 г. в стенах Государственного архива Гомельской области состоялась диалоговая площадка, посвящённая 82-ой годовщине освобождения Гомеля — первого областного центра БССР от немецко-фашистских






