Ва універсітэце прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «1943 на Гомельшчыне». Яе арганізавалі ГДУ імя Ф. Скарыны, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту пры ўдзеле абласнога музея ваеннай славы.На пленарным пасяджэнні і пяці секцыях навукоўцы і даследчыкі Беларусі і Расіі прадстаўлялі даклады і дзяліліся матэрыяламі з ваеннай гісторыі нашага горада і вобласці.
Новыя і ўжо вядомыя факты аднаго з найцяжкіх перыядаў у гісторыі нашай краіны хвалююць навукоўцаў і даследчыкаў з вядучых беларускіх ВНУ, навуковых цэнтраў Гомеля, Мінска, Магілёва, Віцебска. У канферэнцыі прынялі ўдзел буйныя расійскія спецыялісты па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Цікавымі звесткамі падзяліліся супрацоўнікі абласнога музея ваеннай славы, Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці, Лоеўскага музея бітвы за Днепр.
Ганаровым госцем і актыўным удзельнікам канферэнцыі стаў кандыдат педагагічных навук, сапраўдных член Акадэміі акмеологических навук, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Сямён Фёдаравіч Шакаров. Ён выступіў з дакладам «Герояў подзвігі несмяротныя: героі Савецкага Саюза Гомельшчыны».
На секцыях абмяркоўваліся грамадска-палітычная сітуацыя ў рэгіёне напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны, ваенныя дзеянні летам 1941-га, гітлераўскі акупацыйны рэжым. Цікавілі гісторыкаў, савецкі партызанскі і падпольны рух на нашай тэрыторыі, як вызвалялася Гомельшчына, аднаўленне яе эканомікі, транспартнай і сацыяльнай інфраструктуры. Разглядалі навукоўцы і развіццё ваеннага мастацтва ў аперацыях на Гомельшчыне.




