16–17 кастрычніка 2025 г. адбылася Рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Беларусь у гістарычнай рэтраспектыве XIX – XXI ст.: этнакультурныя і нацыянальна-дзяржаўныя працэсы”, падрыхтаваная кафедрай гісторыі Беларусі. Першая канферэнцыя па гэтай тэматыцы адбылася яшчэ ў 2009 годзе, з тых часоў калектыў кафедры працягвае працу па рэалізацыі значных навуковых праектаў, падтрымлівае трывалыя сувязі з айчыннымі навукоўцамі і выдае зборнікі навуковых прац пасля абмеркавання праблем айчыннай гісторыі і культуры на гэтай канферэнцыі.
У 2025 годзе арганізацыйны камітэт атрымаў больш за 30 заявак. Сярод навукоўцаў, якія пажадалі прадставіць вынікі навуковых распрацовак, 6 дактароў гістарычных навук, а таксама 14 кандыдатаў навук.








