Menu Close

ПАКРОЎСКIЯ ЧЫТАННI ПРАЙШЛI Ў ГДУ

ПАКРОЎСКIЯ ЧЫТАННI ПРАЙШЛI Ў ГДУ

ПАКРОЎСКIЯ ЧЫТАННI ПРАЙШЛI Ў ГДУ

XV Пакроўскія адукацыйныя чытанні прайшлi на Гомельшчыне 14-16 лiстапада. Яны адметныя шэрагам культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў, якія штогод арганізуе Гомельская епархія Беларускай праваслаўнай царквы сумесна з Гомельскім аблвыканкамам.

Сёлета на базе ГДУ імя Ф. Скарыны адбылiся адразу дзве падзеі – адкрыта фотавыстава ўдзельнікаў клуба “Свет душы” і рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Праваслаўе ў грамадскім жыцці: традыцыі і сучаснасць”. Канферэнцыя арганiзавана Гомельскай епархiяй i гiстарычным факультэтам ГДУ. Мерапрыемствы аб’яднаны тэмай свабоды і адказнасці ў асяроддзі моладзі. Здымкi, якія прэзентавалі аўтары экспазіцыі, — адлюстроўваюць рэальнасць паўсядзённага жыцця, тыя яго праявы, ад якіх у душы ўзнікае цеплата і пяшчота. Гэта і таінствы царкоўных абрадаў, і гармонія з навакольным светам, і адносіны паміж людзьмі.

Па словах кіраўніка фотаклуба Ганны Смірновай, убачыць і адлюстраваць такія моманты здольны добры і адкрыты чалавек: — У кожным здымку адчуваецца асоба аўтара. Ён разумее сэнс агульначалавечых каштоўнасцей, імкнецца і сам стаць лепшым, і зрабіць больш шчаслівым сваё асяроддзе. Свабода робіць нас творцамі, адказнымі за свае тварэнні.
Вялікую ролю духоўнасці ў жыцці чалавека падкрэсліла і рэспубліканская канферэнцыя, прысвечаная традыцыям праваслаўя. Пра адвечныя пытанні свабоды і адказнасці разважалі не толькі прадстаўнікі канфесійнай сферы, але і навукоўцы, культуролагі, выкладчыкі, студэнты – усе тыя, хто зацікаўлены праблемамі духоўна-маральнай асветы.
Тэматыка сустрэчы ахапіла розныя напрамкі: ад сур’ёзных гістарычных даследаванняў да філасофскіх разваг пра сэнс існавання. Характэрныя рысы праваслаўя на беларускай зямлі, спецыфіка сучаснай царкоўнай палітыкі, значэнне хрысціянскіх каштоўнасцей у адукацыі і захаванні культурнай спадчыны – гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўвалі даследчыкі падчас пленарнага і секцыйных пасяджэнняў.
Асаблівасцю форума стала правядзенне круглага стала “Моладзь: свабода і адказнасць”. Сёлетняя тэма Пакроўскіх чытанняў, на думку арганізатараў, адна з самых важных і актуальных. — Свабода і адказнасць – гэта два непарыўных паняцці, — адзначыў падчас сустрэчы Архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан. – Свабода спараджае адказнасць, а адказнасць накіроўвае свабоду па пэўнаму шляху. Ад правільнасці выбару залежыць маральны росквіт асобы, будучыня ўсяго чалавецтва.
Навуковая канферэнцыя завяршылася дыскусіямі ў тэматычных секцыях.

Больш фота — тут

Поделитесь новостью в социальной сети:

Share on facebook
Share on twitter
Share on linkedin
Share on google
Share on vk
Share on odnoklassniki
Share on telegram
Share on whatsapp

Читайте также:

Диалоговая площадка, посвящённая освобождению г. Гомеля состоялась в Государственном архиве Гомельской области

24 ноября 2025 г. в стенах  Государственного архива Гомельской области состоялась диалоговая площадка, посвящённая 82-ой годовщине освобождения Гомеля — первого областного центра БССР от немецко-фашистских

Выставка «Мы помним! Мы гордимся!»в картинной галерее имени Е.Е. Моисеенко

Мероприятие проводится в рамках 80-летия победы советского народа в Великой Отечественной войне. В выставке представлены предметы амуниции бойцов Красной армии и диорамы, подготовленные студентами факультета

Международная военно-историческая конференция, приуроченной 80-летию окончания Великой Отечественной и Второй мировой войн

30 октября 2025 года в Белорусском государственном университете транспорта прошло открытие и пленарное заседание Международной военно-исторической конференции, приуроченной 80-летию окончания Великой Отечественной и Второй мировой

Республиканский субботник

23 октября студенты 2 курса специальности «Лингвистическое обеспечение» и 3 курса специальности «Всеобщая история» факультета истории и МКК, под руководством заместителя декана по ИВР Татьяна

Встреча студентов группы ЛО-53 с представителем юридического отдела университета Моргун Екатериной Олеговной

21 октября в читальном зале состоялась встреча студентов группы ЛО-53 специальности «Лингвистическое обеспечение межкультурных коммуникаций» с представителем юридического отдела университета Моргун Екатериной Олеговной. 📍Основными темами

Choose Language »