26 красавіка на кафедры філасофіі ў межах дзейнасці Гомельскага аддзялення Беларускага філасофскага таварыства адбыўся міжкафедральны круглы стол на тэму “Філасофскія, паліталагічныя і гістарычныя аспекты мясцовага самакіравання”.
На круглым стале з паведамленнямі выступілі дацэнты кафедры філасофіі, палітычнай сацыялогіі і агульнай гісторыі: В.А. Адзіночанка, Д.У. Малахаў, М.Я. Цішкевіч, А.П. Касьяненка, Г.А. Аляксейчанка.
Адбылася зацікаўленая дыскусія. Былі выказана меркаванні па праблеме развіцця мясцовага самакіравання, як шляху фарміравання грамадзянскай супольнасці ў сучаснай Беларусі.
Па выніках круглага стала яго ўдзельнікі выказалі жаданне праводзіць падобнвя сустрэчы і надалей.