Навукова-даследчая работа студэнтаў (НДРС) з’яўляецца важнай неад’емнай часткай вучэбна-выхаваўчага працэса на гістарычным факультэце ГДУ імя Ф. Скарыны.
Мэта НДРС – стварэнне ўмоў для рэалізацыі творчых здольнасцей студэнтаў, развіцця іх прафесіяналізму, сацыяльна-псіхалагічнай кампетэнтнасці для працы ў навуковых калектывах, актыўнага ўключэння ў навукова-даследчую дзейнасць вну, а таксама павышэнне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй і развіццё навуковага патэнцыялу.
На гістарычным факультэце ГДУ імя Ф. Скарыны вялікая ўвага надаецца стварэнню неабходных умоў для навукова-даследчай работы студэнтаў, развіццю і удасканаленню яе форм. Студэнты маюць магчымасць займацца навуковымі даследаваннямі пры падрыхтоўцы паведамленняў, дакладаў і рэфератаў, напісанні курсавых і дыпломных работ, падчас удзелу ў вучэбна-вытворчых практыках, навуковых экспедыцыях, у сумесных праектах з музейнымі ўстановамі і г.д. Студэнты таксама займаюцца навукова-даследчай работай у факультэцкіх гуртках “Белы Крыж”, “Сябры музея”, “Лабараторыя па даследаванню гісторыі ўніверсітэта”, “Тамга”, “Ваколіца”.
Жадаючыя і здольныя могуць прымаць удзел ў шматлікіх навуковых канферэнцыях, што праводзяцца на тэрыторыі нашай краіны і па-за яе межамі. Традыцыйна на факультэце адбываецца студэнцкая навуковая канферэнцыя, па выніках якой найбольш грунтоўныя і цікавыя паведамленні публікуюцца.
Штогод навукова-даследчай работай займаецца прыкладна 30% студэнтаў гістарычнага факультэта. У асноўным гэта студэнты 2-4 курсаў, а таксама найбольш здольныя студэнты 1-га курса.
На працягу 2020 г. студэнты прынялі удзел у 10 навуковых канферэнцыях: міжнародных, рэспубліканскіх, рэгіянальных. Было апублікавана 117 навуковых работ.
Лепшыя работы студэнтаў факультэта кожны год прадстаўляюцца на Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых работ, а таксама ўкараняюцца ў вучэбны працэс на факультэце.
Лаурэатам Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ 2020 г. стаў М.А. Арцюшко (Навуковы кіраўнік – Д.М. Талочка, канд. гіст. навук, дацэнт, дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі).
Дыпломы II катэгорыі атрымалі:
В.А. Грынкевіч (Навуковы кіраўнік – М.М. Мязга, доктар гіст.навук, прафесар, загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі).
І.М. Куцікаў (Навуковы кіраўнік – М.М. Мязга, доктар гіст.навук, прафесар, загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі).
Н.І. Чэкан (Навуковы кіраўнік – Н.В. Корнікава, ст.выкладчык кафедры гісторыі Беларусі)
Дыпломы II катэгорыі атрымалі:
Я.М. Захаранка (Навуковы кіраўнік – Н.В. Корнікава, ст.выкладчык кафедры гісторыі Беларусі).
І.М. Ненадавец (Навуковы кіраўнік – А.П. Шыляеў, ст.выкладчык кафедры кафедры ўсеагульнай гісторыі).
С.Я. Тамашкова (Навуковы кіраўнік – С.Б. Жыхараў, канд. гіст. навук, дацэнт, дацэнт кафедры гісторыі славян і спецыяльных гістарычных дысцыплін).
Студэнты, якія дасягнулі найбольшых поспехаў у галіне навуковых даследаванняў, пасля заканчэння ўніверсітэта звычайна паступаюць у магістратуру, аспірантуру і працягваюць займацца навуковай дзейнасцю на прафесійным узроўні.
Каардынуе навукова-даследчую работу студэнтаў гістарычнага факультэта Савет па НДРС, які узначальвае дэкан, кандыдат гістарычных навук, дацэнт С.А. Чаропка. Намеснікам дэкана па навукова-даследчай рабоце студэнтаў з’яўляецца кандыдат гістарычных навук, дацэнт С.Ф. Верамееў.
Студэнты, якія дасягнулі найбольшых поспехаў
у навукова-даследчай рабоце
2019-2020
Солодкин Алексей, 3 курс
Владислава Полевикова, 4 курс
Юлия Примачёва, 4 курс
Александра Кравцова, 4 курс
2018-2019
Iна Нянадавец
Арцём Хамкоў
Максiм Савянок
Марыя Лахмакова
Змiцер Бальшой
Дзянiс Кавальчук
2015-2017
Анастасія Радоўская
Вераніка Гардзей
Вольга Пранабіс
Таццяна Гарэлікава
Вольга Пасталоўская
Аляксандр Фелькін
Настасся Казлова
Яўген Ермакоў
Аксана Лабовіч
На працягу 2017 г. студэнты прынялі удзел у 20 навуковых канферэнцыях: міжнародных (у тым ліку ў Украіне, ЗША), рэспубліканскіх і рэгіянальных. Было апублікавана (самастойна ці ў сааўтарстве з выкладчыкамі) 165 работ.
На працягу 2018 г. студэнты прынялі удзел у 15 навуковых канферэнцыях: міжнародных (Украіна, Казахстан), рэспубліканскіх, рэгіянальных і універсітэцкіх. Было апублікавана (самастойна ці ў сааўтарстве з выкладчыкамі) 139 работ.
Лепшыя работы студэнтаў кожны год прадстаўляюцца на Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых работ, а таксама ўкараняюцца ў вучэбны працэс на факультэце.
Па выніках Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ 2017 г. атрымалі дыпломы I катэгорыі:
Я.С. Ярмакоў (Навуковы кіраўнік – С.А. Чаропка, канд.гіст.навук, дацэнт, загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі).
М.М. Шпет (Навуковы кіраўнік – А.М. Кротаў, канд.гіст.навук, дацэнт, дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі).
Дыпломы II катэгорыі:
Казлова Н.І. (Навуковы кіраўнік – Верамееў С. Ф., канд.гіст.навук, дацэнт, дацэнт кафедры гісторыі славян і спецыяльных гістарычных дысцыплін)
Круглова А.С. (Навуковы кіраўнік – Жыхараў С.Б., канд.гіст.навук, дацэнт, дацэнт кафедры гісторыі славян і спецыяльных гістарычных дысцыплін)
Лапіцкі С.А. (Навуковы кіраўнік – А.М. Кротаў, канд.гіст.навук, дацэнт, дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі).
Чэпрунова А.В. (Навуковы кіраўнік – Аляксейчанка Г.А., канд.гіст.навук, дацэнт, загадчык кафедры гісторыі славян і спецыяльных гістарычных дысцыплін).
Дыпломы III катэгорыі:
Гаўрыленка І.С. (Навуковы кіраўнік – Бабкоў А.М., канд.гіст.навук, дацэнт, дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі).
Караблёў Ю.Ю. (Навуковы кіраўнік – С.А. Чаропка, канд.гіст.навук, дацэнт, загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі).
Мяшкоў Р.В. (Навуковы кіраўнік – Пічукоў В.П., канд.гіст.навук, дацэнт, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі).
Пасталоўская О.В. (Навуковы кіраўнік – С.А. Чаропка, канд.гіст.навук, дацэнт, загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі).
Аляковiч Ю. В. (Навуковы кіраўнік – Пічукоў В.П., канд.гіст.навук, дацэнт, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі).
Документы